Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Канадзе пачаліся спякотныя дні. Праўда, пра надвор`е гэта ня скажаш – у Квэбэку з раніцы даволі прахалодна плюс моцны вецер...

Жарсьці кіпяць ў лядовым Палацы Pepsi Colisee, дзе праходзяць кваліфікацыйныя матчы за выхад у чвэрцьфінал.

Для беларускай каманды чэмпіянат можна лічыць ужо закончаным. Пасля пройгрышу па булітах чэхам падначаленыя Курта Фрэйзэра з двума заліковымі ачкамі ўжо ні пры якім раскладзе ня ўвойдуць у запаветную васьмёрку, якая працягне сваё выступленне далей.

Здавалася б, засталася фармальнасць – правесці заключную сустрэчу12 траўня з датчанамі. Праўда, гульня сама па сабе вельмі важная з пункту гледжаньня алімпійскіх пэрспэктываў. У бягучым рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі хакею беларусы займаюць пакуль 9-е месца, што дае права ўдзелу без адборачнага турніру на алімпійскіх гульнях-2010 у канадзкім Ванкувэры. Праўда, ім на пяткі наступаюць зборныя Латвіі і Нямеччыны, якія выступаюць у Галіфаксе і змаглі прабіцца ў кваліфікацыйны раўнд. Карэкціроўка “заслуг” зборных будзе зроблена па выніках 72-га сусьветнага першынства.

На галоўнай спартыўнай арэне Квэбэка адчуваецца хуткі прыезд канадцаў, якія зьяўляюцца фаварытамі паралельнай групы. У фае хакейнай арэны ў сувэнірных крамах зьявілася копія гульнявога свэтра форварда “Атавы Сенатарз” Дэні Хітлі з цэньнікам на 250 канадзкіх даляраў. Яшчэ ўчора самай дарагой амуніцыяй была з надпісам OVECHKIN A – 225 даляраў. Праўда, ня выключана, што пасьля прыгожай перамогі расейцаў над швэдамі зь лікам 3:2, дзе форвард “Вашынгтон Кэпіталз” Аляксандр Авечкін паставіў пераможную кропку, за ноч цана на яе яшчэ падрасьце.

Алесь Слуцкі, Квэбэк

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG