Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрыкаў: журналісту-вэтэрану пагражалі арыштам


Рэдактару недзяржаўнай газэты “Чэрыкаўскія навіны” Мікалаю Царкову й фотакарэспандэнту гэтага выданьня Сямёну Панізоўцаву забаранілі здымаць удзельнікаў мітынгу да Дня Перамогі.


Выканаўца абавязкаў начальніка чэрыкаўскай міліцыі маёр Райкоў аргумэнтаваў журналістам забарону тым, што яны нібыта перашкаджаюць правядзеньню мітынгу.

Паводле Мікалая Царкова, яго й Панізоўцава намагаліся затрымаць і даставіць у аддзел міліцыі.

Мікалай Царкоў паведаміў, што міліцыянт праігнараваў тлумачэньні, што мы выконваем свае журналісткія абавязкі. А на пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў міліцыянт сказаў, што яно не зьяўляецца для яго дакумэнтам.

“Міліцыянты пакінулі нас у спакоі, калі я патлумачыў, што зьяўляюся ўдзельнікам вайны. Непаўналетнім я чатыры гады прабыў у блякадным Ленінградзе. Таму я маю права знаходзіцца на мітынгу й фатаграфаваць яго ня толькі як журналіст, але й як удзельнік вайны. Мяне намагаліся ізаляваць толькі таму, што я журналіст недзяржаўнага выданьня. Міліцыянты выконвалі загад выканаўчай улады. Мне сапсавалі сьвята”, зазначыў “Свабодзе” Мікалай Царкоў.
XS
SM
MD
LG