Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: “Беларусі застануцца капейкі”


Краіны Эўразьвязу запускаюць у дзеяньне Інвэстыцыйны інструмэнт суседзтва. Пра гэта афіцыйна аб’яўлена ў Брусэлі


Бюджэт Інвэстыцыйнага інструмэнту наблізіцца да мільярду эўра. Дакладную лічбу пакуль назваць нельга, паколькі некаторыя дзяржавы, як, прыкладам, Гішпанія ці Грэцыя, яшчэ не ўдакладнілі свой унёсак. Эўрапейская камісія (выканаўчы орган Эўразьвязу) плянуе выдзяліць 700 мільёнаў эўра.

Інвэстыцыйны інструмэнт – гэта новы фінансавы мэханізм для суседзяў Эўразьвязу. Камэнтуючы гэту падзею, Эўрапейскі камісар ў пытаньнях зьнешніх дачыненьняў і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Беніта Фэрэра-Вальднэр падкрэсьліла:

“Новы інструмэнт будзе фінансаваць канкрэтныя праекты – напрыклад, пабудову хуткасных дарог, узнаўляемых крыніцаў энэргіі і г.д... Такім чынам, ён будзе прыносіць канкрэтныя вынікі для грамадзянаў як суседніх дзяржаваў, так і самога Эўразьвязу”.
І хаця грошы найперш будуць выдаваць на праекты ў сфэрах энэргетыкі, транспарту, аховы навакольнага асяродзьдзя, прадугледжаны і падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама праекты з сацыяльнай сфэры.

Геаграфія партнэраў Эўразьвязу распаўсюджваецца на шэраг краінаў, сярод якіх ёсьць і дзяржавы СНД -- Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Малдова, Украіна. А вось Беларусі сярод іх няма.

Беларусі палітоляг Андрэй Фёдараў тлумачыць:

“Названыя краіны, а таксама Ліван, Марока, Туніс ды некаторыя іншыя падпісалі з Эўразьвязам Пляны дзеяньняў у рамках Эўрапейскай палітыкі суседзтва. А вось Беларусьсю гэты дакумэнт не падпісаны. Адсюль – і такія вынікі. З гэтага праекту мы атрымаем літаральна капейкі. І то дзякуючы нашым непасрэдным суседзям – Латвіі, Літве ды Польшчы. Яны, як я ведаю, прапанавалі некалькі праектаў, якія ахопліваюць і іхнюю тэрыторыю і памежныя раёны Беларусі. Гэта так званыя транспамежныя праекты.

Калі б Беларусь паводзіла сябе з Эўразьвязам прыстойна і супрацоўнічала зь ім, дык мы б атрымалі куды большыя грошы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG