Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывіст судзіцца з гарвыканкамам


Пляцоўка перад Палацам культуры й адпачынку Магілёўскага гарвыканкаму на вуліцы Чалюскінцаў, 64А

Пляцоўка перад Палацам культуры й адпачынку Магілёўскага гарвыканкаму на вуліцы Чалюскінцаў, 64А

Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд скаргі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалая Расюка. Ён абскарджвае пастанову, якой гарвыканкам 18 сакавіка не дазволіў правесьці мітынг і шэсьце да гадавіны абвяшчэньня БНР.



Мікалай Расюк лічыць, што заяўка разглядалася з парушэньнем заканадаўства. У сувязі з гэтым ён таксама патрабуе прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці кіраўніка справаў гарвыканкаму Ігара Аўсеенку.

Гарвыканкам не дазволіў правесьці мітынг і шэсьце да Дня волі, спаслаўшыся на тое, што месцы правядзеньня гэтых імпрэзаў рамантуюцца.

Сёньня судзьдзя Кужалева абавязала прадстаўніка гарвыканкаму да 12 траўня падаць суду дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што ў гэтых месцах сапраўды вёўся рамонт.

12 траўня суд працягнецца.

Мітынг меўся адбыцца 23 сакавіка ў вызначаным уладай месцы — на пляцоўцы перад Палацам культуры й адпачынку Магілёўскага гарвыканкаму.

Адразу ж пасьля суду карэспандэнт “Свабоды” наведаў месца меркаванага мітынгу. Палац культуры й адпачынку гарвыканкаму знаходзіцца ў аварыйным стане. У будынку не праводзіцца ніякіх мерапрыемстваў. Пляцоўка, як відаць на здымку, не рамантавалася ўжо даўно.
.

XS
SM
MD
LG