Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: КДБ вярбуе актывістаў апазыцыі


Моладзевую актывістку, навучэнку трэцяга курсу магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Кацярыну Юрчанкову наведаў падчас заняткаў супрацоўнік КДБ.


Актывістцы ён назваўся супрацоўнікам контравыведкі Аляксандрам Мядзьведзевым.
Казаў , што трэба быць добрым грамадзянінам і супрацоўнічаць з КДБ.

Гутарыла Кацярына Юрчанкова зь Мядзьведзевым сам-насам у кабінэце адміністрацыі тэхнікума. Туды яе запрасіла адна з выкладчыц тэхнікума.

“Яго цікавіла, сябрам якой арганізацыі я зьяўляюся, у якіх акцыях апазыцыі ўдзельнічала й каго ведаю з магілёўскай апазыцыі. Ён мне казаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі фінансуюць беларускую апазыцыю, якая шкодзіць стабільнасьці ў Беларусі. Казаў пра тое, што трэба пазьбягаць стасункаў з апазыцыяй. Ён таксама сказаў, што ён за мной даўно назірае й ужо адзначыў мае лідэрскія якасьці, якія трэба разьвіваць. Трэба быць добрым грамадзянінам і супрацоўнічаць з КДБ. Я ўсё выслухала, але нічога на гэта не адказала. На тым і разьвіталіся”, - паведаміла Кацярына

Кацярына Юрчанкова ўдзельнічала ў некалькіх адукацыйных праграмах моладзевых арганізацыяў Беларусі й замежжа. Менавіта з гэтым яна й зьвязвае візыт супрацоўніка КДБ.
XS
SM
MD
LG