Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2000 улётак з прапановай перайменаваць вуліцу Жукоўскага ў Менску ў вуліцу Юрыя Захаранкі распаўсюдзілі сёньня актывісты моладзевай арганізацыі АГП.


Намесьнік старшыні арганізацыі Аляксандар Сяргеенка расказаў:

“Мы раздавалі ўлёткі і кідалі іх у паштовыя скрыні на вуліцы Жукоўскага, дзе ў доме № 9 жыў былы міністар унутраных справаў Беларусі, сябра нашай партыі Юры Захаранка.

Давялося размаўляць з жыхарамі гэтага дома. І было прыемна пачуць, што яны дагэтуль памятаюць генэрала. Але людзі кажуць, што пры гэтай уладзе таямніца зьнікненьня экс-міністра ня будзе раскрытая. Разам з тым яны перакананыя: гэтую таямніцу назусім не схаваеш — пройдзе час, і заказчыкі гэтага выкраданьня стануць вядомыя”.

Аляксандар Сяргеенка сказаў, што акцыя прайшла без эксцэсаў. “Маладыя дэмакраты” прысьвяцілі яе 9-й гадавіне зьнікненьня Юрыя Захаранкі.


Былога міністра ўнутраных справаў генэрал міліцыі Юрыя Захаранку выкралі ўвечары 7 траўня 1999 году непадалёк ад уласнага дому.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG