Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жывом надзеяй, што міравы трактат адарве нас ад Расіі...”


Пра што пісалі беларускія газэты 5 траўня ў розныя гады мінулага.


Вольная Беларусь” у 1918 годзе паведамляе: “Земляўласьнікі на Беларусі паслалі да нямецкага ураду мэморыял, у каторым, паміж іншым, кажуць: “Калі-б нямецкае войско ні окуповало нашага краю, усе-б мы дачакаліся загібелі, страты мення і жыцця. Жывом надзеяй, што міравы трактат адарве нас ад Расіі і злучыць з гістарычнай Літвою пад абаронаю Нямеччыны. Паварот да стасункаў папярэдніх быу-бы найвялікшым нішчасьцем, якое-б магло нас спаткаць”.

Беларускі фронт” у 1938 годзе пад загалоўкам “З Савецкай Беларусі” піша: “Некалькі гадоў таму кам. улады правялі рэформу беларускай граматыкі і правапісу ў тым кірунку, каб бел. мову прыбліжыць да расейскай. Цяпер маюць ісьці яшчэ далей і скасаваць у пісьме адну з найболей характэрных азнак бел. мовы: г.зв. “аканьне”, паводле якога ненаціскныя “о” і “э” выгаварываюцца і пішуцца як “а”. Дзеля гэтага ў Саветах трэба будзе пісаць не “вада”, а “вода”, не “галава”, але “голова” і г.д.”.

На старонках “Народнай волі” ў 1998 годзе Сямён Букчын адзначае: “І яшчэ вось аб чым думаецца ў слаўны дзень 5 траўня... Вядомая міжнародная арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў” (штаб-кватэра ў Нью-Ёрку) абвясьціла да Міжнароднага дня свабоды прэсы сьпіс “дзесяці ворагаў свабоднага друку”, у якім не апошняе месца займае беларускі правіцель. Разам з Садамам Хусэйнам, Франё Туджманам, Фідэлем Кастра, Туркменбашы, а таксама прэзыдэнтам Нігерыі (які, дарэчы, мае звычку вешаць журналістаў, да чаго ў нас пакуль, дзякаваць Богу, не дайшло) і іншымі “сябрамі вольнага слова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG