Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Галоўпаштамту ў Менску чыталі незалежную прэсу <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У міжнародны Дзень свабоды друку ў Менску каля Галоўпаштамту адбылася акцыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у падтрымку незалежнай прэсы ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.


Мэтай акцыі, у якой прынялі ўдзел палітыкі Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Юрась Губарэвіч, Віктар Івашкевіч і іншыя, было прыцягнуць увагу да сытуацыі тых СМІ, якім адмоўлена ў распаўсюджаньні “Белсаюздрукам” і “Белпоштай”.

Удзельнікі акцыі прынесьлі з сабой газэты “Народная воля” і “Наша ніва”, якія зьбіраліся раздаваць мінакам. Аднак міліцыянты папярэдзілі іх, што гэта будзе прыраўнана да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, таму ўдзельнікі акцыі дэманстратыўна разгарнулі газэты і пачалі іх чытаць.

Лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч шукаюць у шапіку "Белсаюздруку" незалежныя газэты


Прадавачка газэт


Маёр міліцыі Ўладзімер Стэпілевіч гутарыць пра “правы” зь Лявонам Баршчэўскім і Віктарам Івашкевічам


Апэратар МУС здымаў прысутных увесь час


Прадстаўнікі МУС сочаць за акцыяй


Лявон Баршчэўскі і паэт Уладзімер Някляеў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG