Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам


Камісія ў справах непаўналетніх Першамайскага райвыканкаму абвясьціла папярэджаньне 17-гадовым вучаніцам сярэдняй школы № 38 Крысьціне і Вікторыі Чыж, якія 16 красавіка былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.



Затрыманая зь імі разам адзінаццаціклясьніца сярэдняй школы № 17 Юлія Міхайлава атрымала адміністрацыйнае папярэджаньне ад камісіі па справах непаўналетніх Чыгуначнага райвыканкаму тры дні таму.

Чальцы камісіяў разглядалі пратаколы затрыманьняў, складзеныя міліцыянтамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі: 16 красавіка дзяўчаты разам зь іншымі сябрамі “Моладзі БНФ” утварылі “жывы ланцуг” уздоўж вуліцы Леніна побач зь летнім амфітэатрам, узяўшы ў рукі партрэты Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

У атрыманых дзяўчатамі пастановах пра папярэджаньне напісана, што ў выпадку наступнага затрыманьня за парушэньне грамадзкага парадку бацькі Юліі Міхайлавай і сясьцёр Вікторыі і Крысьціны Чыж будуць аштрафаваныя на 30 базавых велічынь — на адзін мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.

XS
SM
MD
LG