Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Касачоў: "Расея тут ні пры чым"


Старшыня камітэту ў міжнародных справах Дзярждумы Расеі Канстанцін Касачоў (фракцыя “Адзіная Расея”) адносна дыпляматычнага канфлікту паміж ЗША і Беларусьсю сказаў:


“Пытаньне гэта, канечне, двухбаковых стасункаў Беларусі і ЗША. Расея да гэтага ня мае ніякіх адносінаў. Для нас няма ніякага выйгрышу ў тым, што ЗША і Беларусь рассварацца ўшчэнт. Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь разьвівалася дынамічна, у кантактах з навакольным сьветам – з бліжэйшымі і далейшымі суседзямі. Мы зацікаўлены ў тым, каб і ЗША прысутнічалі на не канфрантацыйнай аснове ў Эўропе, уключаючы такія краіны як Беларусь. Таму для нас нармальныя беларуска-амэрыканскія стасункі – гэта безумоўна пажаданая мэта і ўпэўнены, што Расея гэтаму ўсяляк мусіць садзейнічаць”.

Ці павінны афіцыйны Менск пайсьці на саступкі і вызваліць найперш палітзьняволеных?

Спадар Касачоў на гэта пытаньне адказаў:

“У гэтай тэме вельмі многа наноснага. Я дастаткова добра знаёмы з дэталямі сытуацыі. Ведаю, што многіх так званых палітзьняволеных рэальна прыцягвалі да адказнасьці за справы, якія з палітыкай зусім не зьвязаныя. Я вітаю, што апошнім часам улады Беларусі пайшлі на датэрміновае вызваленьне шэрагу асобаў, якія лічыліся палітвязьнямі. І я спадзяюся, што гэта сытуацыя ў гэтым накірунку будзе разьвівацца. І з боку ЗША лічыў бы празьмерным гэту сытуацыю такім чынам драматызаваць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG