Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія падзеі ў белауруска-амэрыканскіх дачыненьнях камэнтуе намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч


Рынкевіч: “ЗША як найвялікшая дэмакратычная краіна сьвету найбольш пасьлядоўна абараняла правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. І гэта пасьлядоўнасьць прывяла да таго, што Лукашэнка вырашыў кінуць выклік ЗША і пачаў эскаляцыю пэўных патрабаваньняў, думаючы, што можна вось так за вусы моцную дзяржаву, тыгра. ЗША прыйшлі да таго, што зьбіраюцца спыніць дыпстасункі. Да такога не даходзіла нават у часе халоднай вайны паміж СССР і ЗША. Калі разрываюцца дыпстасункі – гэта сьведчаньне аб варожых адносінах паміж краінамі. Лукашэнка ня можа адказваць за ўвесь беларускі народ, вырашаць за нас, даводзіць да такога стану адносіны з ЗША і краінамі дэмакратычнага сьвету.

Салідарнасьць ЗША і краін Эўразьвязу выходзіць наперад. І калі Лукашэнка даведаўся, што эўрапейскія краіны паступова ідуць на такі варыянт стасункаў, як і ЗША, гэта магло яго спалохаць і вымусіць да пэўных саступкаў.

Але галоўная саступка – каб не было ў Беларусі палітвязьняў. Палітычна матываваныя прысуды да прафэсара Казуліна, Кіма і Парсюкеівча відавочныя для юрыстаў і праваабаронцаў. Таму калі й будзе кампраміс, то ён хутчэй за ўсё будзе зьвязаны з праблемай вызваленьня Аляксандра Казуліна і спыненьня крымінальнага перасьледу дэмакратычных актывістаў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG