Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Злучаныя Штаты раптоўна адмовіліся ад рашэньня пра патрабаваньне зачыніць беларускую амбасаду ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку.


Гэта адбылося за лічаныя хвіліны да моманту, калі амэрыканскія дыпляматы ў чацьвер меліся паведаміць Беларусі пра гэты крок, паведамілі афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў.

Пра гэты крок, ухвалены намесьнікам дзяржсакратара Джонам Нэграпонтэ, дзярждэпартамэнт плянаваў паведаміць Беларусі і ў Вашынгтоне, і ў Менску. Але службоўцы сказалі, што ў апошні момант яны атрымалі інструкцыі гэтага не рабіць. Зьмены ў пляне адбыліся падчас нарады паміж амэрыканскімі і беларускімі дыпляматамі, сказалі чыноўнікі.

Замест гэтага, як сказаў прадстаўнік дзярждэпартамэнту Том Кейсі, дыпляматаў папярэдзілі, што такія крокі магчымыя. Тым часам Вашынгтон працягвае вывучаць, як адказаць на выгнаньне Беларусьсю большасьці пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску.

“Мы ім сказалі, што зьбіраемся выканаць патрабаваньне на высылку, і папярэдзілі іх, што ёсьць пэўны дыяпазон захадаў, якія мы можам зрабіць”, -- сказаў Кейсі. – “Нам трэба памеркаваць, ці зможам мы пасьля скарачэньня штату весьці там эфэктыўную дзейнасьць”.

Удакладняць, якія захады маглі б быць зробленыя, ён ня стаў.

Але, сказалі чыноўнікі, былі ўжо падрыхтаваныя патрабаваньні, паводле якіх Беларусь мелася да 16 траўня адклікаць сваіх 6 дыпляматаў з пасадаў у Вашынгтоне і Нью-Ёрку. У той жа час меркавалася паведаміць Беларусі, што амэрыканская амбасада зачыніцца ўжо ў пятніцу, сказалі яны.

Зачыненьне амбасады ў Менску плянавалася ўжо нейкі час і дасягнула той стадыі, калі ўжо падбіралі трэцюю краіну на ролю “дзяржавы-заступніцы”, каб прадстаўляць ЗША ў Беларусі, сказалі чыноўнікі.

(Паводле Асашыэйтэд Прэс )

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG