Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталь у Сьвіслачы — у міліцэйскай аблозе


Сяргей Абразоўскі

Сяргей Абразоўскі

Міліцыянты Пухавіцкага РАУС і супрацоўнікі КДБ дамагліся, каб у пасёлку Дружны не адбылася чарговая акцыя пратэсту супраць будаўніцтва хімзаводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”.



Грамадзкі актывіст Алена Буткоўская паведаміла , што яшчэ ад сьвітанку людзі ў цывільным блякавалі выхады з будынку мясцовага шпіталя:
Міліцыянты напалоханыя, што насельніцтва чакае закліку Абразоўскага на мітынг

“Тут на лячэньні цяпер Сяргей Абразоўскі — сябра ПКБ і нефармальны лідэр грамадзкасьці. Пры затрыманьні 26 красавіка міліцыянты давялі яго да перадынфарктнага стану. Да сёньня артэрыяльны ціск трымаецца на гранічных паказчыках. Чалавек — у ложку. Але службоўцы каравуляць менавіта Абразоўскага. Міліцыянты напалоханыя, што мясцовае насельніцтва чакае закліку спадара Абразоўскага на мітынг 1 траўня”.

Нагадаю, што 9 красавіка суд Пухавіцкага раёну пакараў Сяргея Абразоўскага штрафам у 1 млн. 400 тысяч рублёў. Гэта сталася вынікам несанкцыянаванага мітынгу жыхароў пасёлку Дружны, які адбыўся 22 сакавіка.

Супраць будаўніцтва заводу расейскай кампаніі “Август” па вытворчасьці ядахімікатаў выступаюць жыхары Дружнага, Рудзенску, Дукоры і іншых паселішчаў.
XS
SM
MD
LG