Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрам вярнулі сэзонную льготу на праезд


Першага траўня два гады таму

Першага траўня два гады таму

Ад 1 траўня да 1 кастрычніка пэнсіянэры змогуць езьдзіць у прыгарадным транспарце (за выняткам маршрутных таксовак) за палову цаны. Сэзонную льготу на праезд вызначыў прэзыдэнцкі ўказ №227.


Пра ўвядзеньне сэзоннай льготы на праезд наша карэспандэнтка гутарыла ля прыгарадных касаў менскага чыгуначнага вакзалу, што месьцяцца каля аўтастанцыі “Дружная”. Суразмоўцы ўспрымаюць сам факт зьніжкі станоўча, але бачаць у гэтым шэраг падводных камянёў.
Спадар: “Гэта агідна – што адмянілі, а потым вярнулі. Ня трэба было іх адбіраць у пэнсіянэраў, гэта глупства папросту. Недапрацоўка ў мазгах у нашых начальнікаў. Ня ведаю, чаму так зрабілі”.
Іншы спадар: “На маю думку – гэта папулізм. Адмянілі, а потым увялі зноў. Мне гэта не падабаецца. Гэта мне на падабаецца”.
Карэспандэнтка: “На вашую думку, як на гэта можа адрэагаваць большая частка насельніцтва?”
Іншы спадар: “Думаю, што будуць успрымаць так: вось, далі нешта, цукерку кінулі”.
Спадарыня: “Я, на жаль, не ва ўрадзе і ўсіх іхных парадкаў ведаць не магу – якая сытуацыя прымусіла іх гэта зрабіць. Можа быць прааналізавалі, што ўсё ж лета ёсьць летам і абарачальнасьць, нават калі гэта меней грошай плаціць, гэта большая колькасьць і прыбытак прынясе большы”.
Спадар: “Я гэта ўспрымаю як вяртаньне таго што было і што павінна было быць”.
Спадарыня: “Я й бяз гэтага ежджу бясплатна. У мяне на чыгунцы праезд бясплатны. А ў прынцыпе нешта ў гэтым ёсьць – парлямэнцкія выбары”.
Эканаміст Міхал Залескі пракамэнтаваў прэзыдэнцкі ўказ №227 наступным чынам:
Залескі: “Дзяржава зыходзіць з таго, што кожны рэсурс узаемазамяняльны і можа быць заменены ў тым ліку й на грошы. У нас мноства дачных участкаў, вельмі шмат гародаў, дадзеных людям – 500 тысячаў. 400 тысячаў тонаў прадукцыі адтуль дастаўляецца ў горад у клуначках, у вазочках, якія потым у мэтро па нагах б’юць. 400 тысячаў тонаў. Штогод. Калі іх пазбавіць такой магчымасьці, гэта трэба завезьці і па тых супаставімых коштах (мінус праца пэнсіянэраў) ім прадаць. Гэта немагчыма. Таму яны застануцца вельмі галодныя й злыя ўвосень”.
Сярэдняя пэнсія ў Беларусі – гэта толькі 75 працэнтаў сярэдняга спажывецкага бюджэту пэнсіянэра, тлумачыць эканаміст. Таму лецішча шмат каму дапамагае дабраць тыя патрэбныя 25 працэнтаў спажывецкага бюджэту. Таму ўвядзеньне сэзоннай льготы на праезд у прыгарадным транспарце прадыктаванае чыста эканамічнымі чыньнікамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG