Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наш карэспандэнт наведаў Касьцёл францішканцаў, дзе знаходзіцца самы стары арган у Беларусі.


У Горадні захаваўся касьцёл з кляштарам францішканцаў — помнік архітэктуры 17-18 стагодзьдзяў. Як вызначылі польскія экспэрты, у ім знаходзіцца самы стары ў Беларусі арган — 1750 году. Праўда, ён сапсаваўся, а падчас набажэнства карыстаюцца электрасынтэзатарам Casio. Стары арган вымагае капітальнага рамонту, і настаяцель Юзаф Макарчык шукае магчымасьці.

Карэспандэнт: “Мы ўзьнімаемся на другі паверх, на хоры да аргану”.

Ксёндз: “І тутака можна паглядзець “жывот” яго”.

Карэспандэнт: “Жывот аргану?”

Ксёндз: “А можа лепей — страўнік?”

Карэспандэнт: “Страўнік? Можа тады слушна сказаць — вантробы?”

Ксёндз: “Бачыце: калёнкі ад электрычнага аргану, а трубкі — ад сапраўднага. Гэта адна частка, а там яшчэ ёсьць другі паверх”.

Карэспандэнт: “Вось ніколі ня бачыў — што ўнутры аргану”.

Ксёндз: “Ён перароблены на электрычны, але ня грае чатыры гады ўжо. Тут былі прафэсары з польскага міністэрства культуры і яны сказалі, што гэты арган самы стары ў Беларусі. Разглядалі тыя, што ў Нясьвіжы і ў Будславе, але тыя аказаліся пазьнейшымі”.

Карэспандэнт: “Звонку ўсё сапраўднае, захавалася з колішніх часоў — трубкі мэталічныя і драўляная частка?”

Ксёндз: “Частка трубак ужо можа быць пераробленыя”.

Карэспандэнт: А вось Вы сказалі — чыя фігура наверсе інструмэнту — у кароне каралеўскай?”

Ксёндз: “Караля Давіда. Яго прадстаўляюць як аўтара псальмаў”.

Карэспандэнт: “А вышэй яго абапал — анёлы з трубамі?”

Ксёндз: “Так, з трубамі. У “Апакаліпсе” гаворыцца, што калі Бог прыйдзе судзіць жывых і памерлых, анёлы затрубяць у трубы…”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG