Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Сіліцкі: “Уга Чавэс будзе зайздросьціць Лукашэнку”


Віталь Сіліцкі

Віталь Сіліцкі

Ці ёсьць выхад з тупіку, у які зайшлі беларуска-амэрыканскія адносіны? Ці ня можа канфлікт скончыцца закрыцьцём амбасады ЗША ў Менску?


На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Віталь Сіліцкі.

Цыганкоў: “Чарговы крок беларускага боку – я яго можна вызначыць у градацыі міжнародных дачыненьняў? Наколькі ён беспрэцэдэнтны? Што можа быць далей – ці не разрыў дыпляматычных адносінаў?”
Разрыву ня будзе, бо ў гэтым зараз не зацікаўленыя ЗША

Сіліцкі: “Разрыву ня будзе, бо ў гэтым зараз не зацікаўленыя ЗША. Яны паказваюць, што хочуць, каб амбасада ў Менску засталася. Усе думалі, што сёньня, пасьля чаканага рашэньня беларускіх уладаў, ЗША зачыняць сваю амбасаду ў Менску, але гэтага не адбылося. Што да градацыяў – у сьвеце бывала і горш. Бывала, што захоплівалі амэрыканскую амбасаду і ўтрымлівалі закладнікаў у Іране”.

Цыганкоў: “Ці знаходзіце вы нейкую палітычную лёгіку ў гэтых дзеяньняў беларускіх уладаў – акрамя зразумелай лёгікі паводзінаў “вока за вока”?

Сіліцкі: "Гэта дэманстрацыя ўпэўненасьці ва ўласных сілах – і гэта вельмі важна для Менску. Пры мінімальных эканамічных стратаў яны маюць вялізарныя іміджавыя здабыткі! Амаль вытурыць амэрыканскую амбасаду – цяпер папулярнасьць Лукашэнкі вырасьце ня толькі сярод пэўных колаў у Расеі, але і сярод антыамэрыканскай левізны па ўсім сьвеце”.
Проста пашкодзілі адзін аднаму – а парадак дня кардынальна ня зьменіцца

Цыганкоў: “Уга Чавэс будзе зайздросьціць?”

Сіліцкі: “Абавязкова! У яго больш шчыльныя эканамічныя стасункі з ЗША, і ён з гэтага жыве, і вымушаны быць стрыманым. Цяпер беларускі бок знайшоў сродкі, каб мінімізаваць наступствы санкцыяў, амэрыканскі бок знойдзе шляхі, каб працягваць сваю працу па экспарце дэмакратыі – проста будуць працаваць праз іншыя амбасады. У выніку проста пашкодзілі адзін аднаму – а парадак дня кардынальна ня зьменіцца”.

Цыганкоў: “Але калі б бакі сапраўды, як яны заяўляюць, хацелі б паляпшэньня адносінаў, то наколькі гэта рэальна? Адныя ня выпусьцяць палітзьняволеных, іншыя – не адменяць санкцыі. Атрымліваецца тупік?”

Сіліцкі: “Безумоўна, вы маеце рацыю, так яно і будзе”.

Цыганкоў: “Тупік на які час?”

Сіліцкі: “Прынамсі, пакуль ня скончацца тэрміны палітзьняволеных. Ці пакуль іх не давядзецца выпусьціць з нейкіх іншых абставінах, напрыклад, з-за пазыцыі Эўразьвязу”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG