Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тацяна Кім: “У турме сыну патрэбны акуляры” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Тацяна Кім

Тацяна Кім

Маці Андрэя Кіма адведала яго ў турэмным шпіталі, куды актывіст патрапіў з запаленьнем вачэй.


Каля гадзіны доўжылася першая пасьля суду сустрэча Тацяны Кім з сынам. Нагадаю, Андрэя асудзілі на 1,5 года зьняволеньня за дзеяньні падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. На мінулым тыдні Андрэй патрапіў у рэспубліканскі турэмны шпіталь з запаленьнем вачэй. Вось што Тацяна Кім распавяла пра ягоны стан здароўя сёньня, 30 красавіка:

Тут перадаюць перадачы для хворых шпіталя і вязьняў 1-й калёніі.

“Вочы ў яго, вядома, хворыя. Асабліва левае вока — чырвонае-чырвонае! Яму тэрмінова спатрэбіліся акуляры. Доктар сказаў, што яго абсьледуюць, і ён у лісьце мне вышле рэцэпт, паводле якога трэба яму купіць акуляры”.

Зрок у Андрэя Кіма пачаў рэзка пагаршацца пасьля таго, як у студзені яго зьмясьцілі ў менскі сьледчы ізалятар. Дактары казалі маці актывіста пра інфэкцыю, але Тацяна Кім згадвае скаргі сына таксама на цемру ў камэры і на тое, што там увесь час паляць, ад чаго ягоныя вочы і пачалі сьлязіцца. “Зараз, у шпіталі, дзе ня паляць, боль у вачах стаў меншы”, — спасылаецца на сына Тацяна Кім.


Андрэй Кім скардзіўся таксама на боль у сэрцы. Што кажуць наконт гэтага турэмныя мэдыкі? Доктар, які выйшаў сёньня да сваякоў пацыентаў рэспубліканскага турэмнага шпіталя, на маё пытаньне пра самаадчуваньне Андрэя Кіма адказаў каротка: “Добрае”. Больш ніякай інфармацыі ад мэдыка атрымаць не ўдалося. Тацяна Кім паведаміла, што зь ёй турэмныя мэдыкі таксама не былі шматслоўныя. Калі Андрэя выпішуць са шпіталя, ёй не сказалі.

Т
Большую частку перадачы для сына не прынялі
ацяне Кім дазволілі перадаць сыну садавіну.

“Садавіну: яблыкі, ігрушы, лімон, арэхі. А пасьля 9 траўня змагу перадаць звычайную перадачу. І цукеркі, і гарбату, і каўбасу. Тое, што ён просіць”.

Андрэя Кіма суд прызнаў вінаватым у зьбіцьці міліцыянта. Тацяна Кім згадвае, што відэастужкамі, паказанымі ў судзе, гэтае абвінавачаньне не было даказанае. Паводле Тацяны Кім, яе сын заявіў, што будзе абскарджваць прысуд. Актывіст плянуе празь некалькі дзён сустрэцца з адвакатам і падрыхтаваць касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

XS
SM
MD
LG