Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя экспэрты пра атаку на сайт Свабоды


Міжнародныя інтэрнэт-экспэрты камэнтуюць атаку на вэб-сайты Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода.

Аглядальнікі ВВС называюць маштабы атакі беспрэцэдэнтнымі. Паводле экспэртаў, апошнім часам кібэратакі значна ўзмацніліся і іхнымі мэтамі становяцца розныя ўрадавыя інстытуты і магутныя карпарацыі. Камэнтатары амэрыканскай агенцыі Stratfor пішуць пра відавочнае супадзеньне падзеяў, якія напаткалі Інтэрнэтсайт беларускай службы Радыё Свабода - дзень 22-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы і першай гадавінай сэрыі кібэрнападаў на Эстонію.

Як лічыць вядомы амэрыканскіінтэрнэт-дасьледчык Данча Данчаў, масавыя кампатурныя атакі тэхнічна цяжка адбіць, бо іх праграмнае забесьпячэньне можна скачаць у інтэрнэце.

У сваім блогу Данча Данчаў узгадвае нядаўнія напады на сайт CNN.com, з дапамогай праграмаў “кітайскай вытворчасьці”. Падобныя праграмы anticnn.exe и DdoS, вельмі высокай якасьці, былі выкарыстаныя дзеля таго, каб спыніць інфармацыю пра міжнародныя пратэсты ў зьвязку з пэкінскай алімпіядай. З дапамогай гэтых праграмаў, невялікая група людзей у самых абмежаваных умовах можа блякаваць любую іншую інфармацыю ў сеціве. Няцяжка ўявіць, што падобнае можа існаваць у і Беларусі, піша Данча Данчаў і працягвае: “Незалежна ад таго, хто стаіць за нападам, вынік адзін – інфармацыя пра любы пратэст і грамадзянскую нязгоду ў можа быць лёгка зьнішчаная ў сеціве”.

Як гаворыцца ў камэнтары амэрыканскай агенцыі Stratfor, чые аналітыкі абапіраюцца на самыя эксклюзіўныя дадзеныя, год таму падобная сэрыя атак была зробленая ў Таліне пасьля дэмантажу эстонскімі ўладамі помніка савецкаму воіну . Тады Талін абвінаваціў Маскву, аднак Расея абвергла сваю датычнасьць да атакі.

Камэнтуючы цяперашнюю кібэратаку на інтэрнэт-сайт беларускай службы Радыё Свабода, які пачаўся ў дзень чарнобыльскай акцыі, аналітыкі агенцыі зьвяртаюць увагу на рост напружанасьці ў дачыненьнях паміж рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і амэрыканскай амбасадай у Менску, а таксама на варожасьць да амэрыканскіх інтарэсаў у Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG