Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Як я і абяцаў у ноч пасьля выбараў, я паеду спачатку ў Казахстан – блізкую нам краіну, а з Казахстану ў Кітай, гэта і будзе першы міжнародны ваяж”, – заявіў сёньня абраны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у размове з супрацоўнікамі газэты “ Аргументы и факты”, якіх ён прыехаў павіншаваць з 30-годзьдзем выданьня.

Раней расейскія кіраўнікі пасьля заняцьця пасады першай наведвалі Беларусь. Гэтак рабіў прэм'ер Пуцін у 1999 годзе, ён жа пасьля абраньня прэзыдэнтам у 2000 годзе, а таксама прэм'еры Касьянаў, Фрадкоў і Зубкоў.

Пасьля абраньня Мядзьведзева прэзыдэнтам 2 сакавіка сёлета Аляксандар Лукашэнка ў тэлефоннай размове запрасіў яго наведаць Беларусь.

Але першы сымбалічны візыт новы кіраўнік Расеі вырашыў зрабіць ня ў Менск, а ў Астану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG