Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса: “Эўропа ня будзе шчаснай безь Беларусі і Ўкраіны"


Пра гэта былы прэзыдэнт Польшчы заявіў у часе сустрэчы з удзельнікамі канфэрэнцыі арганізацыі "Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты", якая праходзіць 23—26 красавіка ў Гданьску.


Лех Валэнса сказаў, што падчас свайго кіраваньня ён выступаў катэгарычна супраць уваходжаньня Польшчы ў Эўразьвяз без Беларусі і Ўкраіны. Аднак яго наступнік Аляксандр Квасьнеўскі быў іншай думкі.

Былы прэзыдэнт Польшчы лічыць, што цяпер Эўропа аказвае Беларусі дапамогу не на поўную моц, паколькі Эўропа яшчэ не да канца аб'яднаная і моцная. Лех Валэнса выказаў надзею, што неўзабаве такое становішча зьменіцца, і дзякуючы гэтаму дэмакратычная Беларусь ўвойдзе ў склад краінаў з эўрапейскімі каштоўнасцямі і эўрапейскім узроўнем жыцьця, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG