Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі і Ўкраіне паведамляе, што Эўракамісія выдаткавала 1 мільён эўра на падтрымку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні.


Як вынікае з распаўсюджанай прадстаўніцтвам Эўракамісіі ў Беларусі і ва Ўкраіне інфармацыі, ЭГУ на сёньняшні дзень ёсьць адзіным незалежным беларускім унівэрсытэтам, які дае беларускім студэнтам магчымасьць атрымліваць адукацыю без палітычнага ўмяшаньня.

Эўракамісія зьяўляецца першым донарам, які пералічвае грошы на адмысловы Траставы фонд ЭГУ, створаны Радай міністраў Паўночнаэўрапейскіх краін.

З гэтай нагоды эўракамісар па пытаньнях міжнароднай палітыкі і палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла:

“Стварэньне Траставага фонду зьяўляецца важным крокам, які гарантуе, што ўсе беларускія студэнты будуць мець доступ да вышэйшай адукацыі незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. Я ганаруся тым, што Камісія будзе першым укладальнікам фундацыі, і заклікаю іншых донараў таксама зрабіць свой унёсак”

Паводле Бэніты Фэрэра-Вальднэр, сытуацыя са станам правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі па-ранейшаму зьяўляецца клопатам Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG