Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні?


У Салігорску міліцыянты затрымалі лідэра салігорскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу, Хрысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна і Аляксея Валабуева.

Міліцыянты спынілі іх за тое, што тыя ехалі ў аўтамабілі без рамянёў бясьпекі.

Але ў міліцыі іх пасадзілі ў тым пакоі, дзе звычайна на іх складаюць пратаколы. Маладыя людзі думаюць, што гэта прэвэнтыўнае затрыманьне напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”. Звычайны сцэнар у такіх выпадках – складаньне пратаколу за нібыта нецэнзурную лаянку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG