Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся затрыманьні напярэдадні Чарнобыльскага шляху?


У Берасьці міліцыянтамі затрыманы актывіст дэмакратычнага руху Андрэй Любянчук. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў актывіст Уладзімер Вялічка.


“На вуліцы ягоны аўтамабіль спыніў інспэктар ДАІ Анатоль Бажко і заявіў, што нібыта нумары рухавіка падробленыя і таму трэба ехаць у міліцыю. Зараз аўтамабіль агледзелі адмыслоўцы, нічога не знайшлі, але Андрэя Любенчука зь міліцыі не адпускаюць. Не выключаю, што для яго гэта скончыцца арыштам за хуліганства. Гэтак улады дзейнічаюць не ўпершыню напярэдадні масавых акцый. Сёньня ўжо шмат на каго з актывістаў палююць міліцыянты”, — сказаў Уладзімер Вялічка.

26 красавіка Андрэй Любянчук зь сябрамі меў намер паехаць на аўтамабілі ў Менск, каб узяць удзел у Чарнобыльскім шляху.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG