Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі актывіста, які нёс вянок на мітынг


У Магілёве затрыманы актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Мікалай Расюк. Яго затрымалі за сто мэтраў ад месца правядзеньня “афіцыйнага” чарнобыльскага мітынгу


Міліцыянты запатрабавалі, каб ён паказаў свае асабістыя рэчы, у якіх знайшлі кніжкі Сьвятланы Аляксіевіч і бел-чырвона-белы шалік. Акрамя таго, Расюк нёс з сабой вянок, на стужках якога было напісана “Ад аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Магілёва”. Пазаўчора намесьнік гарвыканкаму Фёдар Міхеенка адмовіў даць слова Расюку на мітынгу. Расюк хацеў выступіць супраць будаўніцтва АЭС. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Магілёва

У пастарунку Мікалай Расюк прабыў 2 гадзіны, пасьля чаго яго выпусьцілі на волю. Прычыну затрыманьня міліцыянты так і не назвалі. Сам Расюк лічыць, што яго затрымалі, каб ён не прысутнічаў на мітынгу. Расюк хацеў перадаць кніжкі Аляксіевіч кіраўніцтву вобласьці.
XS
SM
MD
LG