Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CD "Адкуль наш род" Уладзімера Арлова – ужо ў кнігарнях


Кнігу "Адкуль наш род" ў аўдыёфармаце ўжо можна знайсьці ў менскіх "Кнігарні пісьменьніка", "Акадэмкнізе", "Падпісных выданьнях", "Цэнтральнай кнігарні" ды "Эўрыцы". А таксама можна пытацца ў незалежных распаўсюднікаў.


Кніжка адрасаваная дзецям. У папулярнай форме аўтар распавядае пра галоўных пэрсанажаў беларускай гісторыі: Ўсяслава Чарадзея, Вітаўта Вялікага, Францішка Скарыну, Льва Сапегу... – да паўстаньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

CD "Адкуль наш род" -- першая беларуская аўдыёкніга, якую чытае сам аўтар:

Былі такія моманты, калі я адчуваў сапраўдны драйв, калі чытаў
Арлоў:
“Былі такія моманты, калі я адчуваў сапраўдны драйв, калі чытаў. Праца па начытцы дазваляе ўдасканаліць сам кніжны тэкст. Я гэта ведаю ня толькі па кнізе “Адкуль наш род”, бо мы зь “БелТонМэдыя” запісалі яшчэ дзьве кніжкі. Неўзабаве зьявіцца кніга “Таямніцы полацкай гісторыі”, а на падыходзе кніга “Ордэн белай мышы”, куды ўвойдуць выбраныя апавяданьні і эсэ зь кнігаў “Сланы Ганібала” і “Ордэн Белай Мышы”.

Дыск выдадзены кампаніяй "БелТонМэдыя". Пра пэрспэктывы новых выданьняў, і пра працу з начыткай уласных твораў далей аўтар:

Арлоў: “У мяне ўжо вялікі досьвед, і ў пэрспэктыве будзе цэлая аўдыёбібліятэчка. “БелТонМэдыя” плянуе таксама выдаць кніжку выбраных гістарычных аповесьцяў і апавяданьняў. Але яе ўжо будуць начытваць прафэсійныя акторы”.

“Адкуль наш род" Уладзімера Арлова -- гэта мультымэдыйны праект, дзе апроч гуку можна знайсьці тэкст кніжкі ды ілюстрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG