Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў акцыі 26 красавіка папярэдзілі ў пракуратуры


Сёньня пракуратуру Менску наведалі чацьвёра заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”. У іх адбылася сустрэча з пракурорам Менску Мікалаем Куліком. Аляксандар Мілінкевіч на сустрэчу не зьявіўся.


Паводле Ігара Рынкевіча, пракурор Мікалай Кулік папярэдзіў пра гатоўнасьць пачаць крымінальныя справы супраць заяўнікаў шэсьця, калі будуць нейкія парушэньні заканадаўства.

“Яны правялі, па сутнасьці, прафіляктычную размову і спрабавалі дамагчыся, каб мы падпісалі афіцыйнае папярэджаньне. Мы не падпісалі гэтую паперу, афіцыйнае папярэджаньне “Аб недапушчальнасьці парушэньняў закону”. Там сказана, што ёсьць такі маршрут і нельга парушаць закон аб масавых мерапрыемствах.

На што я адказаў, што ўжо дазволіў міліцыі ўзяць такі афіцыйны подпіс ад мяне, каб узгадніць зь іншымі сталічнымі інстанцыямі ўсе пытаньні. Мы вырашылі, што з гарадзкім упраўленьнем унутраных спраў наша дружына будзе кантактаваць, каб не было ніякіх эксцэсаў. Усё скончыцца на пляцоўцы каля царквы. Мы сказалі, каб не было ніякіх правакацый з боку міліцыі”.
XS
SM
MD
LG