Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пацьвердзіла, што атрымала прапановы апазыцыйных палітыкаў што да зьмены выбарчага заканадаўства.

Паводле яе некаторыя з гэтых прапановаў ня толькі супярэчаць закону, але і невыканальныя. У прыватнасьці яна падкрэсьліла, што паводле закону выбарчыя камісіі фармуюцца зь сябраў палітычных партый, грамадзкіх аб’яднаньняў, прадстаўнікоў працоўных калектываў і выбаршчыкаў.

Паводле Ярмошынай аўтары прапановаў мяркуюць, што трэба надаць больш правоў партыям, фармаваць выбарчыя камісіі пераважна зь іх прадстаўнікоў. Старшыня ЦВК падкрэсьліла, што гэтае пытаньне – у кампэтэнцыі заканадаўцы, а не Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Акрамя таго ініцыятары зьменаў прапануюць даць права вызначаць месцы сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі не мясцовым органам улады, а акруговым выбарчым камісіям.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ніводная выбарчая камісія ня мае ў сваёй уласнасьці будынкаў і таму, паводле яе, рэалізацыя прапановы апазыцыі прывядзе да паралічу працы кандыдатаў з выбарцамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG