Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старыкевіч: “Улада прынцыпова не мяняецца 14 гадоў”


Сяргей Парсюкевіч у судзе

Сяргей Парсюкевіч у судзе

Чаму ўлада вырашыла гэтак жорстка пакараць Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма? Чаму афіцыйны Менск не пабаяўся ўзяць на сябе ношу двух новых палітычных зьняволеных?


На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар інтэрнэт-выданьня Салідарнасьць Аляксандар Старыкевіч.

Цыганкоў: “Чаму ўлада пайшла такі жорсткі прысуд Парсюкевічу і Кіму? Што яна хоча сказаць гэтым грамадзтву?”



Старыкевіч:
“Мяркую, нічога новага. У прынцыпе адна з асноўных задачаў гэтай улады – душыць любы супраціў у самім пачатку. Тыя акцыі прадпрымальнікаў, што былі напачатку году, не маглі застацца беспакаранымі. Акрамя таго, што самі акцыі ў выніку суцішыліся, трэбы было, каб нехта з актыўных удзельнікаў пацярпеў. Таму Кім і Парсюкевіч былі тут абраныя на ролю мішэняў, але на гэтым месцы маглі быць і зусім іншыя людзі.

Так было раней, так будзе і ў будучыні. Бо па сутнасьці сваёй улада не мяняецца апошнія 14 гадоў. Колькі б не казалі пэўныя экспэрты пра трэнд лібэралізацыі, пра навядзеньне мастоў з Захадам. Але калі гэтыя рэчы і прысутнічаюць, то яны другасныя. А захаваньне ўлады – гэта галоўнае, гэта грунт. І менавіта зыходзячы з гэтай мэты ўлада і будзе будаваць свае пляны і дзеяньні”.

Цыганкоў: “Можа ўлада прынцыпова і не мяняецца, але часам абставіны вымушаюць яе паводзіць сабе ў той ці іншай форме. Напрыклад, восеньню мітынгі не разганяліся і палітзьняволеныя выпускаліся. Чаму ўлада зараз не пабаялася ўзяць на сябе ношу двух новых палітычных вязьняў?”

Старыкевіч: “Ідзе гандаль, і ў ім лада пайшла на не самыя значныя для сябе саступкі. Як гэта было з Эўрапейскім і сацыяльным маршамі, як гэта было ў выпадку з палітзьняволенымі. Ну, вызвалілі – што, нам цяжка пасадзіць новых?

Так што наконт прымусу абставінаў я казаў бы вельмі асьцярожна. Тут проста быў гандаль, пры гэтым нічым сур’ёзным улада з свайго боку не ахвяравала”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG