Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намесьнік міністра замежных справаў Віктар Гайсёнак адмовіўся камэнтаваць журналістам сытуацыю вакол санкцыяў ЗША супраць канцэрту Белнафтахім.


“Я нічога казаць вам ня буду”, — заявіў намесьнік міністра. Спадар Гайсёнак прапанаваў зьвярнуцца па камэнтар да часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура.

23 красавіка спадара Мура выклікалі ў МЗС Беларусі, дзе зноў зьвярнулі ягоную ўвагу на неабходнасьць скарачэньня штату супрацоўнікаў Амбасады.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG