Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя спэцыялісты бягуць з чарнобыльскіх раёнаў


Адсутнасьць жытла — галоўная прычына, чаму маладыя спэцыялісты не затрымліваюцца ў чарнобыльскім рэгіёне. Такую думку выказаў намесьнік старшыні ўраду Аляксандар Касінец.

Летась, кажа чыноўнік, у аграпрамысловым комплексе пабудавалі 196 кватэраў, а толькі настаўнікаў накіравалі сюды 1133.

У выніку, падсумаваў А.Касінец, у чарнобыльскіх рэгіёнах застаюцца працаваць толькі 27% накіраваных туды спэцыялістаў.

Дэпутатка Вольга Абрамава прапанавала ня толькі болей будаваць жытла, але і прызначыць для спэцыялістаў вялікі пакет сацыяльных ільготаў. Такім чынам, на ейную думку, можна будзе пазбавіцца ад разьмеркаваньня.

На што намесьнік старшыні ўраду А.Касінец адказаў: “Калі мы адмовімся ад разьмеркаваньня, гэтыя рэгіёны наагул застануцца бяз кадраў”.

Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў адбываюцца слуханьні на чарнобыльскую тэматыку.

XS
SM
MD
LG