Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларуская мова ў школе аб’яўлена непатрэбнай”


Пра што пісалі беларускія газэты 24 красавіка ў розныя гады мінулага.



“Усім вядома, што з тых частак Беларусі, якія забраны Гэрман’яй, злажылася Беларуская Рэспубліка, — піша ў 1918 годзе “Дзянніца”. — Яна ужэ мая і сваіх міністрау, якіх, па чутках, натта шмат: здаецца, каля 18 чалавек. У ліку іх есць і тыя, хто калісь звауся сацыялістам, але ужэ яны, каб быць міністрамі, хутка перехварбаваліся з сацыялістау у так званых лібералау і злучыушыся з нямецкімі гэняраламі, прагуцца рабіць з сябе некую уласьць над усею Беларус’ю”.

ЛіМ” у 1948 годзе крытыкуе дацэнта катэдры літаратуры БДУ Л.Барага: “Усю жыццёвую “мудрасць” гэтых народных герояў Бараг бачыць у тым, што ў адной з казак, якая запісана ў Брэсцкай вобласці, волат Кацігарошак навучае людзей касіць траву і адрозніваць дзень ад ночы. Адсюль, робіць дзіўны вывад Бараг, заканамерны пераход казачнага асілка да ролі вестуна народнай праўды. Так нахабна амаль у кожным артыкуле Бараг паклёпнічае на беларускі народ”.

Васіль Гроднікаў пад загалоўкам “Асцярожна: “пятая калона”!” у 1998 годзе піша ў “Народнай волі”: “Мінская школа № 82 да нядаўняга часу лічылася ў сталіцы адной з нямногіх беларускіх школ... Але дырэктар школы А.Салахітдзінава і завуч А.Іеўлева зрабілі ўсё, каб за адзін год ад статусу школы не засталося і следу, зліквідаваўшы ўсе пачатковыя беларускія класы. Пагардлівыя адносіны кіраўніцтва школы да беларускай мовы тут не хаваюць, а наадварот, падкрэсліваюць. Беларуская мова ў школе аб’яўлена непатрэбнай”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG