Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: арганізацыю БСДГ ня ставяць на ўлік


Ва Ўпраўленьні юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму ужо чацьверты раз палічылі, што парушаны парадак стварэньня арганізацыі.

Гэтым разам у адказе з Упраўленьня юстыцыі гаворыцца, што замест устаноўчага сходу адбылася канфэрэнцыя, але, маўляў, адсутнічаюць дакумэнты пра вылучэньне на яе кандыдатаў.

Са слоў лідэра абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава, раней чапляліся да юрыдычнага адрасу. Даходзіла нават да таго, што падчас рэгістрацыі прадстаўнікам арганізацыі паведамлялі, што зь імі ў аднабаковым парадку разарвана дамова арэнды.

— Зараз юрыдычны адрас знойдзены, — кажа Віктар Сазонаў, — але знойдзены й новыя прычыны адмовы ў пастаноўцы на ўлік абласной арганізацыі БСДГ.

Віктар Сазонаў наўпрост зьвязвае гэтыя дзеяньні ўлады з жаданьнем прыпыніць наагул дзейнасьць БСДГ у Беларусі, бо паводле заканадаўства, калі ў большасьці абласьцей структуры арганізацыі ня дзейнічаюць, то партыю могуць ліквідаваць.

Са слоў Віктара Сазонава, абласныя структуры БСДГ афіцыйна пастаўлены на ўлік толькі ў Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях, а таксама ў Менску.

XS
SM
MD
LG