Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: апазыцыянэру-чарнобыльцу не далі выступіць на чарнобыльскім мітынгу


Сябру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” чарнобыльцу Мікалаю Расюку адмовілі ў троххвілінным выступе на афіцыйным мітынгу да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Пра гэта партыйнаму актывісту паведаміў сёньня намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Фёдар Міхеенка.

Паводле Мікалая Расюка, чыноўнік спаслаўся на тое, што сцэнар мітынгу нібыта ўжо зацьверджаны.

Два дні таму Мікалай Расюк тэкст свайго выступу аддаў на азнаямленьне Фёдару Міхеенку.

Партыйны актывіст на афіцыйным чарнобыльскім мітынгу зьбіраўся ад імя магілёўскай дэмакратычнай апазыцыі выказаць пратэст супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Гэта, на ягоную думку, і стала прычынай таго, што яму адмовілі ў выступе.

Нагадаем, што апазыцыі ў Магілёве ўлады не дазволілі правесьці мітынг і шэсьце да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

XS
SM
MD
LG