Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантарскія сьпевы ў Менску <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Рэспубліканскім палацы культуры вэтэранаў адбыўся чацьвёрты кантарскі фэстываль. Заснавальнікамі фэстывалю з’яўляюцца Габрэйская культурніцкая суполка “Эмуна” і “Рэлігійнае аб’яднаньне суполак прагрэсіўнага юдаізму ў Беларусі”.


На кантарскім фэстывалі сабралася вялікая колькасьць людзей, каб паслухаць беларускіх і замежных выканаўцаў.

Габрэйская духоўная музыка мала вядомая шырокаму колу слухачоў з-за таго, што яна знаходзілася пад забаронай і існавала толькі ўнутры суполкі. У габрэйскім мястэчку кантарскія сьпевы ў сынагозе значылі вельмі шмат. Сынагога была цэнтрам адукацыйнай, выхаваўчай грамадзкай дзейнасьці ўсёй суполкі. Ахвяраваньні замянілі малітвай. Зьмены тычыліся й музыкі. У сьпевах з цягам часу загучала просьба.

Кантар сьпяваў малітвы. Талмуд пералічае неабходныя патрабаваньні да кантара: ён мусіць быць адукаваным чалавекам, музыка павінна ў ім жыць, апроч таго, кантар мусіць быць сьціплым, мець прыемную зьнешнасьць і мілагучны голас. Яго павінна любіць уся суполка і кантар мусіць быць бедным, каб мальба ў ягоных вуснах гучала непадроблена. І яшчэ шмат чаго.

Сёньня ў канцэрце бралі ўдзел Анатоль Наліваеў, Ільля Пеўзьнэр – саліст опэрнага тэатру, Вера Гофман, Кацярына Гарадзецкая, кантары з ЗША Мішэль Рубэль і Трэйсі Фышбэйн ды іншыя выканаўцы і музычныя ансамблі.

Людміла Дарафеева аўтар ідэі правядзеньня ў Менску кантарскіх фэстываляў:

“Выканаўцы ўсё роўна прыяжджаюць сюды праводзіць сэдар-пэсах. Летась была адна дзяўчынка-студэнтка, а сёлета ўжо дзьве прыехалі. Спадзяемся, што далей будзе яшчэ болей”.

Зьміцер вучыцца ў 10 клясе школы № 51. Ён апавёў, што раней, калі вучыўся ў іншай школе, вучыў мову. Цяпер ня мае дастатковай практыкі, але займаецца самастойна. Песьню для канцэрта хлопец падрыхтаваў без дапамогі настаўніка музычнай школы. Зьміцер апавёў, што яму дапамагаў бацька”.

Анатоль Наліваеў апавёў:

“Энтузіястаў шмат, але трэба нейкія ўкладаньні, каб не загінулі. Вось вучань сьпявае мой, Пэўзьнэр і Гарадзецкі малады тэнар. Школа ёсьць, але зноў жа, цяпер нялёгка жывецца і трэба неяк зарабляць грошы. Бо ўсё ж у вольны час”.

Арганізатары фэстывалю спадзяюцца, што канцэрты кантарскіх сьпеваў будуць адбывацца штогод.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG