Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дастаткова для экалёгіі Дня зямлі?


Сёньня ў сьвеце адзначаюць Дзень зямлі. Міжнародная акцыя Дзень зямлі пачалася 22 красавіка 1970 году ў ЗША. Сёлета амэрыканскае пасольства ў Беларусі абвясьціла фотаконкурс, прысьвечаны гэтаму дню. Больш за 80 фотааматараў узялі ўдзел у конкурсе, было даслана больш за 300 работ. Яны выстаўленыя ад сёньня ў кінатэатры "Перамога" ў Менску на вуліцы Інтэрнацыянальная, выстава працягнецца да 8-га траўня. .


Дзень зямлі – гэта не добраахвотна-прымусовы суботнік для ачысткі тэрыторыяў ці памяшканьняў. Гэта дзень для тых, хто на ўласную ініцыятыву ачышчае кавалак глебы, саджае дрэва, перасаджваецца з аўто на ровар, зьбірае на вуліцах плястыкавыя бутэлькі і кідае іх у кантэйнэры. Некаторыя скарыстоўваюць экалягічную тэму дзеля рэклямы.

невядома, як шмат людзей дазвоняцца да Кім Чэн Іра
Слёган гэтага году – "званок у абарону клімата". Ідэя такая – людзі ва ўсім сьвеце звоняць сваім палітыкам і заклікаюць іх зрабіць жорсткімі законы для абароны клімату. Арганізатары маюць тэлефонныя нумары з Аўганістану і Туркмэністану. У сьпіс уключаны нават тэлефон з Паўночнай Карэі, але невядома, як шмат людзей дазвоняцца да Кім Чэн Іра.

Меншыя праблемы з гэтым у ЗША, дзе актывісты барацьбы за экалёгію заклікаюць амэрыканцаў званіць кангрэсмэнам і падаюць нумары з Кангрэсу.

Пошукавая сыстэма Google сярод іншых ініцыятываў у Дзень зямлі пытаецца карыстальнікаў "Што вы будзеце рабіць для Дню зямлі?"

Людзі абяцаюць перасесьці на ровар, скараціць ужываньне сьвятла і не карыстацца ліфтам.

Адной з самых важных праблем, якія ўздымаюцца ў Дзень зямлі –кінуты на зямлю плястык, які часта не трапляе ў кантэйнэры, што адпраўляюць яго на перапрацоўку.

Артыкул у сёньняшняй "Wall Street Journal" нават задае пытаньне "Дзень зямлі – кепскі для плянэты?"
Але ня ўсе лічаць, што Дзень зямлі – менавіта для зямлі. Крытыкі кажуць, што цяпер гэта ўсё больш становіцца камэрцыяй, чым захоўвае энтузіязм. Кампаніі выкарыстоўваюць гэты дзень барацьбы за экалёгію ў мэтах рэклямы. Напрыклад, кампанія Ўолт Дыснэй скарыстала магчымасьць, каб абвясьціць пра заснаваньне новай фільмастудыі Dysneynature, якая будзе выпускаць дакумэнтальныя фільмы аб навакольным асяродзьдзі. Першы, "Зямля", выйдзе ў наступным годзе ў Дзень зямлі.

Іншыя занепакоеныя, што Дзень зямлі можа даць няправільны кірунак – выключаць сьвятло на адзін дзень ці толькі ў гэты дзень зьбіраць больш паперы ці плястыку – дастаткова каб думаць аб захаваньні экалёгіі. Артыкул у сёньняшняй "Wall Street Journal" нават задае пытаньне "Дзень зямлі – кепскі для плянэты?"

XS
SM
MD
LG