Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якавенка: "Уладам не патрэбныя грамадзкія арганізацыі"


Васіль Якавенка

Васіль Якавенка

Чаму ў Беларусі, краіне, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, так і не ўтварылася моцнага сацыяльнага і палітычнага руху з экалягічнымі каштоўнасьцямі? Наколькі ў сьвядомасці беларусаў замацаваліся “зялёныя” каштоўнасьці? На гэтыя пытаньні адказвае пісьменьнік, кіраўнік сацыяльна-экалягічнага саюзу “Чарнобыль” Васіль Якавенка


Цыганкоў: “Лягічна было меркаваць, што менавіта ў Беларусі, якая найбольш пацярпела ад Чарнобылю, павінны быць моцныя экалягічныя, “зялёныя” грамадзкія настроі. Але чаму так і не ўтварылася такога моцнага “зялёнага” руху?“

Якавенка: “Тут ёсьць першапрычына прычынаў. У нас адпаполюснае грамадзтва і вельмі слабая грамадзянская супольнасьць. З-за гэтай першапрычыны і ўсе іншыя пытаньні. Праблема ня толькі ў адсутнасьці магутнага чарнобыльскага руху – іншыя грамадзкія арганізацыі ўсё часьцей зьнікаюць.

Гэта неразуменьне тымі людзьмі, якія ва ўладзе, ролі грамадзкіх арганізацыяў, ролі грамадзянскай супольнасьці. Калі ў людзей узьнікаюць нейкія альтэрнатыўныя думкі, не такія, як у кіраўніцтва, то яны адразу прызнаюцца апазыцыйнымі, шкоднымі і гэтак далей".

Цыганкоў: “Са стаўленьнем уладаў, здаецца, усё ясна. Але наколькі ў самім грамадзтве запанавала экалягічнае мысьленьне”?

Якавенка: “Дык ад стаўленьня ўладаў залежыць актыўнасьць альбо інэртнасьць большасьці людзей. У Польшчы, напрыклад, адзін працэнт з заробку бяруць на разьвіцьё грамадзкіх арганізацыяў. У нас робяць усё наадварот, падвышаюць цэны ў 10 разоў на арэнду памяшканьня, фактычна ствараюць усе ўмовы, каб гэтыя арганізацыя зьнікалі, бо яны непатрэбныя сёньняшнім кіраўнікам.

Адсюль інэртнасьць і нават страх. Людзі баяцца, што яны кудысь прыйдуць да прадстаўнікоў улады, а іх не зарэгіструюць, і як там на іх паглядзяць – больш за тое, пачнуць розныя праверкі. Сёньня ўсё створана для таго, каб не было грамадзянскай актыўнасьці. Каб людзі толькі моўчкі працавалі, працавалі – і нічога іншага генератарам ідэяў сёньняшняй улады непатрэбна”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG