Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам патрабуе зьмяніць маршрут “Чарнобыльскага шляху”


У Менгарвыканкам выклікалі заяўнікаў плянаванага ў Менску “Чарнобыльскага шляху-2008”.


Удзельнік гэтай сустрэчы Юрась Меляшкевіч паведаміў “Свабодзе”:

“Ад аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху-2008”, акрамя мяне, прысутнічалі Ўладзімер Лабковіч, Ігар Рынкевіч, Аляксандар Валчанін і Алег Шапавалаў. Сустрэча адбывалася ў кабінэце начальніка ідэалягічнага аддзелу Генадзя Курбекі.

Як нам патлумачылі, Менгарвыканкам прыняў рашэньне дазволіць правядзеньне “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка. Ад 14 да 15 гадзіны — збор на пляцоўцы ля будынку Нацыянальнай Акадэміі навук. Далей маршрут па вуліцы Сурганава ў напрамку да парку Дружбы народаў (ад 15 да 17 гадзіны) і ад 17-й да 19.00 — мітынг у парку Дружбы народаў”.

Маршрут “Чарнобыльскага шляху” - 2008


Са словаў Юрася Меляшкевіча, аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху 2008” арганізуе прэс-канфэрэнцыю для журналістаў, каб абвясьціць сваю пазыцыю адносна выкананьня рашэньня Менгарвыканкама.

Суразмоўца таксама паведаміў, што сёньня ў Менску затрыманы аўтамабіль моладзевага актывіста апазыцыі Аляксандра Жучкова.

“У аўтамабілі міліцыянты выявілі ўлёткі да “Чарнобыльскага шляху” ў Менску. Затрыманага даставілі ў РАУС Фрунзенскага раёну”, — удакладніў Юрась Мелешкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG