Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Беларускі клюб на Коньскім Рынку...”


Пра што пісалі беларускія газэты 21 красавіка ў розныя гады мінулага.


“Вольная Беларусь”
у 1928 годзе пад рубрыкай “Кроніка” піша пра курсы беларусазнаўства і “Беларускую Хатку”: “Курсы адбываюцца што дня. За апошнія дні запісалося на курсы каля 200 чалавек. Адміністрацыя курсаў мае вясьці анкетную статыстыку курсаў і хоча адчыніць, апрач вячэрніх, і ранічныя курсы... Беларускі клюб на Коньскім Рынку пашырае сваю чыннасьць. Хутка адчыніцца кінэматограф спэцыяльна дзеля дзяцей. Арганізавалася драматычная труппа артыстаў, каторая у хуткім часі мае ставіць пастаянныя спэктаклі. Труппай кіруе Ф.Ждановіч, вядомы беларускі артыста”.

“Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе друкуе пастанову СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб забароне выключэння калгаснікаў з калгасаў”: “1. Забараніць правядзенне чысткі калгасаў па якіх-бы там ні было прадлогах... 3. Забараніць выключэнне з калгасаў за парушэнне правіл унутранага распарадку. 4. Устанавіць надалей, што выключэнне калгаснікаў з калгасаў можа прымяняцца толькі, як крайняя мера, у адносінах членаў калгаса, яўна непапраўных, падрываючых і дэзарганізуючых калгас...”

“Сталинская молодёжь” у 1948 годзе адзначае: “Любімае месца летняга адпачынку менчукоў — штучнае возера — сёлета нанава добраўпарадкуецца. Заканчваецца чыстка вадаёму, рамантуецца плаціна... На цэнтральнай алеі парку будуецца добраўпарадкаванае памяшканьне культбазы. Тут, на вэрандах, аточаных зелянінай, ладзяцца чытальныя залі, більярдная. Заканчваецца будаўніцтва эстрады, адчыняюцца рэстаран, гандлёвыя шапікі. Менскае возера зьвяжа з цэнтрам гораду аўтобусная магістраль. Адкрыцьцё возера адбудзецца 9 траўня — у Дзень перамогі”.
XS
SM
MD
LG