Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта адбылося побач з кватэрай аднаго з дэмакратычных актывістаў, дзе працягваецца сустрэча А.Мілінкевіча зь сябрамі дэмакратычнага руху Слонімшчыны.


Чырвоную фарбу налілі на задняе шкло, і яна расьцяклася па багажніку машыны. Зламысьнікаў ніхто не заўважыў.

Яшчэ празь некалькі хвілінаў прыехала пажарная машына і супрацоўнікі МНС пастукаліся ў кватэру, дзе А.Мілінкевіч сустракаўся з дэмакратычнымі актывістамі. Пажарнікі сказалі, што ім патэлефанавалі й паведамілі, што ў кватэры – пажар.

Гаспадар кватэры папрасіў іх выйсьці і зачыніў дзьверы. Сустрэча слонімскіх актывістаў з Мілінкевічам працягваецца. Да яе далучыўся лідэр БНФ “Адраджэньне” Лявон Баршчэўскі зь Менску. Машына МНС па-ранейшаму дзяжурыць побач з домам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG