Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя шукае дэструктыўны зьмест у газэце “Товарищ”


У Жлобіне сёньня з дазволу пракуратуры міліцыя правяла надгляд прыватнага аўтамабіля кіраўніка раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанкі.


Як паведаміў партыйны актывіст, у пастанове на надгляд лейтэнант міліцыі Тамко напісала, што, паводле інфармацыі УКГБ па Гомельскай вобласьці, у аўтамашыне можа быць “незарэгістраваная прадукцыя дэструктыўнага характару (папярэдне — з заклікамі да правядзеньня мерапрыемстваў, якія парушаюць грамадзкі парадак)”.

З багажніка легкавіка міліцыя забрала 1197 асобнікаў партыйнай газэты “Товарищ”. Ніякай іншай друкаванай прадукцыі ў актывіста не было.
XS
SM
MD
LG