Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня а 10 раніцы ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся трэці дзень судовага пасяджэньня, якое называюць “працэсам 14-ці”. На яго прыйшлі вядомыя палітыкі і моладзевыя актывісты. Аднак ня ўсе змаглі патрапіць на працэс.


Каля 20 актывістаў міліцыянты не прапусьцілі нават у двор будынку суду, і яны засталіся чакаць на вуліцы. Сярод іх — сябар незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук:

“Сказалі: мы цябе ўчора не пусьцілі, і сёньня цябе няма ў сьпісах. Так што ніхто ня пройдзе. Сказалі потым, што ім нібыта была
Сказалі: мы цябе ўчора не пусьцілі, і сёньня цябе няма ў сьпісах
дадзеная каманда, што заля поўная. І проста ня хочуць, каб людзі бачылі тое бясчынства, якое адбываецца на судовым працэсе, які чарговы раз ператварыўся ў фарс. Я прыходжу сюды трэці дзень, каб выказаць падтрымку тым людзям, якіх цяпер незаконна судзяць”.

У будынак суду міліцыянты прапусьцілі каля 20 маладых людзей, якія назвалі сябе “будучымі юрыстамі”. Тацяна Цішкевіч, якую судзьдзя выдаліла з залі, сказала:

“У залю суду па сьпісе нейкім незразумелым, па якім і нас прапускалі, правялі БРСМаўцаў. Проста прывезьлі на машыне маладых людзей. І яны занялі тры лаўкі ў залі паседжаньня. Пытаюся, хто вы? Яны кажуць — гледачы, прыехалі паглядзець”.

Тацяну Цішкевіч судзьдзя выдаліла за тое, што тая ўсьміхалася і перашэптвалася падчас прагляду відэаматэрыялаў. Хаця адвакат заявіў, што Тацяна нікому не перашкаджае:

“Гэта было вельмі забаўна, і там усе таксама ўсьміхаліся. Я нікому не перашкаджала, і калі я сьмяялася з паказаньняў сьведак ці зь відэа — там проста забаўныя карціны, моманты. Відэаматэрыялы поўнасьцю супярэчаць і паказаньням сьведак, і пратаколу, адпаведна зь якім нас зьвінавацілі”.

Некаторыя ўдзельнікі працэсу прыйшлі ў майках, на якіх напісана “Люблю Беларусь”. Антон Койпіш сказаў:

“Гэтая майка паказвае тое, за што нас фактычна судзяць. Бо нас судзяць менавіта за любоў да Беларусі, за тое, што нам ня ўсё
Нас судзяць менавіта за любоў да Беларусі
роўна, што адбываецца тут з нашым народам, з нашай краінай”.

Аляксей Бондар апрануў майку з надпісам “Свабоду Андрэю”:

“Зараз пайшоў разгляд справы Андрэя Кіма, і хочацца ў гэты момант падтрымаць Андрэя хаця б так. Бо зараз пайшлі і сьведкі патрэбныя, то бок яны падводзяць яго пад артыкул. Таму гэта маральная падтрымка, бо яны яму рыхтуюць прысуд больш жорсткі”.

З палітыкаў, якія прысутнічалі на працэсе, — старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі:

“Гэта ня ёсьць выкананьне дэмакратычных судовых працэдур. Відавочная дыскрымінацыя. Сьведак з аднаго боку слухаюць, з другога — не. Што можна пра такі суд сказаць? Ва ўсякім разе ня скажаш, што ён справядлівы і дакладны. І таму чакаць справядлівага прысуду я б ня стаў. Я стараюся заўсёды падтрымаць хаця б маральна людзей, якія аказваюцца пад перасьледам за іх перакананьні”.

Намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч сказаў:
Два дні назіраю і разумею, што палітычна матываваны працэс


“Я нават галадаваў за тое, каб спынілі перасьлед гэтых хлопцаў. Два дні назіраю і разумею, што палітычна матываваны працэс. Аднабакова вядзецца як папярэдняе сьледзтва, так і судовае. І, вядома, цяжка спадзявацца на аб’ектыўнасьць і нейкі законны прысуд. Проста не магу ня быць тут, бо можна ганарыцца гэтымі хлопцамі”.
XS
SM
MD
LG