Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацьку С. Скрабца зноў выклікаюць у суд


Вярхоўны суд Беларусі будзе разглядаць справу Мікалая Скрабца — бацькі былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца.


Пра гэта Мікалай Скрабец даведаўся сёньня, калі атрымаў ліст з Вярхоўнага суду. У ім паведамляецца, што Мікалай Купрыянаў, намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі, вынес пратэст на рашэньні Першамайскага раённага і Менскага гарадзкога судоў. Раней у гэтых судах Мікалай Скрабец здолеў даказаць, што ягоная маёмасьць набытая на ягоныя ўласныя грошы і таму ня можа быць канфіскаваная па крымінальнай справе сына.

Сяргей Скрабец з гэтай нагоды сказаў “Свабодзе”:

“Мой бацька — заслужаны работнік прамысловасьці Беларусі і заслужаны вынаходнік Беларусі. Ягоны працоўны стаж — 40 гадоў, зь якіх 20 ён працаваў дырэктарам завода. Тры гады паводле кантракту знаходзіўся ў Іраку. І ён даказаў у судах ніжэйшых інстанцыяў, што гэта ягоная маёмасьць. А не набытая яму мною. Пра што казаць, калі ў яго апісвалі айчынны мэблевы гарнітур, які купілі яшчэ ў 1985 годзе!?

Я лічу, што гэта помста бацьку за маю палітычную дзейнасьць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG