Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар-анколяг Мураўёў карыстаецца толькі беларускай мовай


Агляд недзяржаўнага друку Беларусі.


“Комсомольская правда в Белоруссии” у артыкуле “Сяржант выхоўваў падначаленага накаленым прасам” распавядае пра дзедаўшчыну ў беларускім войску. Вінаваты ў зьдзеках атрымаў 3 гады пазбаўленьня волі.

Артыкул “У двары дома аўтамабіль зьбіў 4-гадовае дзіця” – пра трагічныя наступствы перавышэньня хуткасьці. Кіроўца зьбіў хлопчыка на хуткасьці 40 кілямэтраў у гадзіну. Усе прысутныя сьцьвярджаюць, што каб ня хуткасьць, трагедыі можна было пазьбегнуць.

Газэта “Народная воля” друкуе інтэрвію з адзіным у Беларусі анколягам-патамарфолягам прафэсарам Мураўёвым. На думку прафэсара Мураўёва, ужо праз 13 год лекаваньне раку выйдзе на якасна новы ўзровень. Вывучэньню рака прафэсар прысьвяціў усё жыцьцё. Цяпер яму – 70. Распавядае журналістка Марыя Эйсмант:

“Калі робяць такі аналіз “біапсію”, то ўсе гэтыя аналізы (цяпер толькі спрэчныя, а раней цалкам усе) праходзяць праз ягоныя рукі. Пакуль ён не паставіць там свой подпіс, чалавеку ня могуць пацьвердзіць ці адмовіць у дыягназе “рак”. Выключна размаўляе па-беларуску, прычым паўсюдна: выпісвае па-беларуску усе мэдычныя заключэньні, рэцэпты, гісторыі хваробаў”...

“Мальтыйскія рыцары і Беларусь” – называецца гістарычны нарыс Аляксея Хадыкі ў газэце “Новы час”. Артыкул прысьвечаны старонкам беларускай гісторыі часоў Радзівіла – унёску беларусаў у дзейнасьць тагачаснага мальтыйскага ордэну.

Вольга Лісічонак на старонках “Новага часу” дасьледуе альтэрнатыву стандартнаму школьнаму навучаньню: адукацыю хатнюю. Хібы школьнага калектывізму і хатняга індывідуалізму, выкарыстоўваць адукацыйныя магчымасьці бацькоў ці наймаць гувэрнэра, – усе гэтыя акалічнасьці на старонках выданьня.
XS
SM
MD
LG