Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ствараецца фракцыя “За ўнутрыпартыйную дэмакратыю”. У БНФ разглядаецца пытаньне аб выключэньні з партыі Юрася Губарэвіча. Наколькі сур'ёзна пагражае еднасьці дэмакратычных сілаў хвароба ўнутрыпартыйнай барацьбы? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Класкоўскі


Цыганкоў: “Наколькі сур’ёзная гэтая “хвароба” звадак унутры апазыцыі? Ці можна яе лічыць адной з найгалоўнейшай для дэмакратычных сілаў?”

Класкоўскі: “Сапраўды, гэта вялікая праблемы і пэрманэнтны больш дэмакратычнага руху. Іншым разам можна пачуць – маўляў, на тое яны і дэмакраты, каб быў плюралізм. Аднак у бальшыні выпадкаў нельга казаць пра нейкія ідэйныя разыходжаньні. Гаворка ідзе пра сутыкненьне асабістых амбіцыяў і часам проста банальнай барацьбы за рэсурсы.

Глядзіце: у нас тры сацыял-дэмакратычныя партыі і вось ужо пачынаюць утвараць фракцыі ўнутры іх. Мяркую, што знайсьці тут нейкія праграмныя нюансы немагчыма.

Плюс акрамя ўсяго іншага – і праца спэцслужбаў таксама адчуваецца. Кажуць, што ў іх ёсьць нават такі прафэсійны выраз – “мэтад салямі”. То бок пакрышыць партыю на дробныя кавалачкі. Вядома ж, нічога добрага для дэмакратычнага руху ў такіх зьявах няма”.

Цыганкоў: “Вы адзначылі пэўныя асаблівасьці гэтага працэсу, але ці можна назваць канфлікты ўнутры беларускай апазыцыі нейкай унікальнай зьявай? Ці, вывучаючы палітычныя працэсы, можна сказаць, што ў партыях іншых краінаў адбываюцца такія самыя працэсы?”

Класкоўскі: “Варта весьці гаворку пра спэцыфіку менавіта аўтарытарных краінаў, тых, дзе апазыцыя ў значнай ступені маргіналізаваная. Паколькі яна выбітая з публічна палітыкі, то вымушаная займацца такой “сублімацыяй”, канцэнтруецца на “ўнутрывідавай” барацьбе. Паколькі яе рэсурсы матэрыяльныя вельмі абмежаваныя, то і з гэтай нагоды пачынаецца барацьба.

Зь іншага боку, і ўкраінская і сэрбская апазыцыя былі ў свой час расьцярушаныя. Але наставаў момант, калі яны адчувалі, што вось зараз можа быць нанесены ўдар па сыстэме, яны вельмі хутка ядналіся і канцэнтраваліся. Таму нельга казаць, што нейкі праклён ляжыць на беларускай апазыцыі. Проста, відаць, яшчэ не прыйшоў час”.


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG