Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сваім інтэрвію “Свабодзе” Зянон Пазьняк зьвярнуўся да абвінавачаных маладых людзей, суд зь якімі праходзіць у Менску.


Пазьняк: Для гэтай моладзі, якая жыве цяпер, у цяжкі час, калі нішчаць нашую культуру і Айчыну, я пажадаў бы, каб усё, што яны думаюць і робяць, каб усё мералі дабром Беларусі, каб беларуская мова і культура сталі для іх сьвятымі. Абараняць і сьцьвярджаць гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёды і ўсюды, але найперш у сваім сэрцы і ў сваёй галаве. А ў жыцьці трэба пазьбягаць нечыстаты. У грамадзкай пазыцыі і ў грамадзкіх справах трэба пазьбягаць Расеі. На ёй кроў мільёнаў неадпомшчаных беларусаў, і гэта трэба заўсёды памятаць.

Слухайце пазьней у эфіры “Начной Свабоды” і чытайце на сайце поўны тэкст інтэрвію зь Зянонам Пазьняком.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG