Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд АГП адбудзецца 20 красавіка


Такое рашэньне прынятае толькі што на экстраным паседжаньні Палітычнай рады партыі.



Зьезд пройдзе ў два этапы. Першы — на сядзібе Партыі БНФ. Месца правядзеньня другога, неафіцыйнага, этапу зьезду пакуль ня вызначана.

Прадстаўнікі АГП кажуць, што ён можа адбыцца на Кастрычніцкай плошчы ці ля будынку Менгарвыканкаму.

На першым этапе зьезду плянуюць абраць кіраўніцтва АГП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG