Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Беларусі няма ніякіх дадатковых зьвестак наконт сытуацыі, якая склалася ў дачыненьнях паміж ЗША і Беларусьсю. Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.



Ці ёсьць у беларускага боку плян дзеяньня на той выпадак, калі ЗША не адменяць свае санкцыі? На гэтае пытаньне А.Папоў адказаў: “Я не хацеў бы расьпісваць, так бы мовіць, дэклярацыю аб намерах. Мы ўжо выказалі сваю пазыцыю, і яна даволі вычарпальная”.

Спадар Папоў адмовіўся адказваць на пытаньне, ці пакінулі тэрыторыю ЗША супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Вашынгтоне, якія падпадаюць пад скарачэньне.
XS
SM
MD
LG