Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень салідарнасьці ў Варшаве: пікет і “фрыстайл” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Варшаве з нагоды Дня салідарнасьці – дзьве падзеі. Каля амбасады Беларусі прайшоў пікет, а а 21-й гадзіне паводле менскага часу ў сталічным клюбе “Знойдзены аб’ект” (“Obiekt Znaleziony”) пачнецца канцэрт гуртоў, якія граюць музыку ў стылі “фрыстайл”.


Некалькі беларусаў, якія жывуць у Варшаве, прыйшлі да будынку пасольства Беларусі з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і партрэтамі зьніклых палітыкаў, палітвязьняў. Да іх далучыліся таксама двое палякаў з намаляваным на картоне цяперашнім афіцыйным сьцягам Беларусі, на якім было напісана “Беларусь – так, Лукашэнка – не”.

Удзельнік акцыі запалілі зьнічы каля пастаўленых ля агароджы амбасады партрэтаў зьніклых.

Між тым сябры грамадзкай арганізацыі “Вольная Беларусь” гэтым разам вырашылі адзначыць Дзень Салідарнасьці нетрадыцыйна – яны арагнізавалі канцэрт вядучых польскіх выканаўцаў, якія граюць у стылі “фрыстайл”. У клюбе “Знойдзены аб’ект“, што ў самім цэнтры Варшавы, а 21-й гадзіне паводле менскага часу выступяць гурты “Proceente”, “Muflon”, “Flint”. Музыкі ў часе выступаў будуць сьпяваць імправізаваныя тэксты на тэму свабоды і дэмакратыі ў Беларусі.

Апоўначы на пляцы Пілсудзкага ўдзельнікі канцэрту выпусьцяць у паветра бел-чырвона-белыя балёнікі.
XS
SM
MD
LG