Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выпусьцілі з жалезнай клеткі ў Маскве


У сьвеце адзначаюць Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем'ямі зьніклых палітыкаў. У Маскве грамадзянская ініцыятыва “Салідарнасьць зь Беларусьсю” правяла вулічную акцыю.

Яны спрабуюць затрымаць актывіста зь беларускай дыяспары, а мы спрабуем яго абараніць

Якраз у момант, калі менскі АМАП адганяў людзей ад будынку Цэнтральнага суду Менска, дзе пачаўся працэс 14-ці, у Маскве каля амбасады Беларусі на вуліцы Марасейцы наладзілі акцыю салідарнасьці актывісты толькі што створанай ініцыятывы “Салідарнасьць зь Беларусьсю”. У яе ўвайшлі актывісты моладзевых арганізацый “Оборона”, “Смена”, іншых дэмакратычных аб'яднаньняў, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве.

Паводле актывіста “Обороны” Алега Казлоўскага, у акцыі бралі ўдзел некалькі дзясяткаў актывістаў. Гэта быў своеасаблівы пэрформанс: з сымбалічнай жалезнай клеткі пасьля воклічаў “Свабоду палітвязьням!” вызвалілі дзяўчыну, якая, на думку арганізатараў акцыі, сымбалізуе свабоду ў Беларусі. На самым пачатку акцыю спрабаваў спыніць маскоўскі АМАП, распавёў Алег Казлоўскі:

“Яны спрабуюць затрымаць актывіста зь беларускай дыяспары, а мы спрабуем яго абараніць. Яго завуць Ян. Як тваё прозьвішча? Ян Маркаў. Міліцыянты кажуць, што нібыта ў яго падробленыя дакумэнты”.

Акцыю ўдалося давесьці да канца без затрыманьняў. Алег Казлоўскі таксама паведаміў, што ніхто з супрацоўнікаў беларускай амбасады да іх не падышоў, але за самой акцыяй назіралі “некалькі чалавек у цывільным”. “Гэта супрацоўнікі спэцслужбаў Беларусі”, - мяркуе Алег Казлоўскі.

Сёньня ж актывісты ініцыятывы “Салідарнасьць зь Беларусьсю” далі прэсавую канфэрэнцыю для маскоўскіх журналістаў, паведаміў .
Шмат для каго стала навіной, што пад рэпрэсіі трапіла нават беларуская мова

“Шмат для каго стала навіной, што пад рэпрэсіі трапіла нават беларуская мова. У нас запыталіся, ці рэальна чакаць, што расейскія ўлады зробяць ціск на беларускія ўлады, каб зрабіць сытуацыю больш дэмакратычнай. Нам падаецца гэта цалкам немагчымым, бо зараз нашыя ўлады робяць літаральна тое самае, што і беларускія”,-паведаміў Алег Казлоўскі.

Грамадзкая ініцыятыва “Салідарнасьць зь Беларусьсю” плянуе стаць мастком паміж дэмакратычнымі коламі Беларусі і маскоўскімі мэдыямі.


Тым часам у Салігорску сёньня традыцыйна пройдзе ланцуг салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі і рэпрэсаванымі. Пра гэта Свабодзе паведаміў моладзевы актывіст Іван Шыла.

“Такія акцыі ў нас праходзяць ужо трэці год. За гэты час было толькі некалькі затрыманьняў. А так міліцыя прысутнічае, але не перашкаджае”.

Гэтым разам салігорскія актывісты будуць трымаць партрэты тых, каго сёньня пачалі судзіць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG