Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя палітвязьні зьвярнуліся ў ААН


Былыя палітвязьні накіравалі ў ААН і шэраг міжнародных арганізацыя зварот ў абарону актывістаў, якіх цяпер перасьледуе беларуская ўлада.


Зварот перададзены 16-га красавіка праз амбасады Францыі, ЗША, Чэхіі і Славаччыны. Падпісанты звароту заклікаюць дапамагчы спыніць рэпрэсіі супроць 14-ці актывістаў, якіх працягнулі да адказнасьці да мітынг прадпрымальнікаў 10-га студзеня, а таксама вызваліць экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна і прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якому таксама пагражае зьняволеньне за палітычную актыўнасьць.

“Патрабуйце, каб беларускія ўлады і падначаленыя ім суды спынілі памнажэньне ліку палітычных вязьняў”, -- заклікаюць 13 аўтараў звароту. Сярод іх праваабаронца Кацярына Садоўская, палітыкі Юрый Лявонаў, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, былы адвакат А.Казуліна Ігар Рынкевіч ды іншыя.

XS
SM
MD
LG